У наваполацкай калоніі №1 ціснуць на палітвязня Дзмітрыя Кубарава
Па інфармацыі праваабаронцаў, 26-гадовага мінчука Дзмітрыя Кубарава з 5 жніўня змясілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў. У наваполацкай ПК №1 ён адбывае пакаранне, прысуджанае паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў). Хлопец асуджаны да 8-мі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прычым яго судзілі па «палітычных» справах двойчы.
Праваабаронцы прапануюць падтрымаць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ў аршанскай калоніі
Жыхар Наваградку Дзмітрый Сушчык быў асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 368 за абразу Аляксандра Лукашэнкі і па арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Падставай сталі рэпосты матэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, а таксама за каментары, якія ён размяшчаў у інтэрнэце. З красавіка ён знаходзіцца ў аршанскай ПК №8, дзе для палітзняволенага стварылі надзвычай цяжкія ўмовы.