У рубрыцы праекта  «Уголовная правда», створанага для дэманстрацыі таго, як людзі раскайваюцца за здзейсненыя злачынствы і правапарушэнні, выйшаў аповед пра мужчыну, вызваленага па памілаванні. Асуджаны ён быў па двух артыкулах: арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і  арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за кратамі ў ПК-22 вязень адбыў большую частку прысуджанага тэрміну і быў вызвалены “благодаря Указу Президента о помиловании”, як піша дзяржвыданне.


Стала вядома, што частка кватэры ў Віцебску, дзе прапісаны экс-палітвязень, вядомы палітык і літаратар Павел Севярынец, знаходзіцца пад арыштам. Падобныя захады ажыццяўляюцца тады, калі супраць чалавека заведзена крымінальная справа. Новую крымінальную справу супраць былога палітзняволенага завялі за ўдзел у Дні Волі – пра гэта сёлета ў траўні паведаміў сам Павел Севярынец. Тады ў віцебскай кватэры, дзе зараз жыве яго маці, Таццяна Севярынец, быў праведзены ператрус.

Жыхар Віцебска, асуджаны ў жніўні 2022-га па 5-ці артыкулах крымінальнага кодэкса, адбыў ў зняволенні ўвесь тэрмін. А пасля гэтага пакінуў Беларусь, бо там ен практычна застаўся без сродкаў да існавання: паколькі яго ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”, то былі заблакаваныя яго банкаўскія рахункі, і ён не меў магчымасці нават завесці сім-карту.

14 жніўня 2026 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі сумесную заяву аб крымінальным пераследзе іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, практыцы вынясення і выканання прысудаў, а таксама прававым становішчы людзей, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

12 жніўня Рэспубліканская грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь разам з Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіяй пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прыязжала ў наваполацкую калонію з інспекцыяй.