У нашумелай гісторыі, якая адбылася ў віцебскай аптэцы месяц таму з удзелам “жанчыны з сабачкам” ужо пастаўленая кропка. Нагадаем, наведніцу аптэкі, якая называла правізара “сьмярдзючай жывёлінай”, суд пакараў штрафам паводле двух артыкулаў КаАП (за зьнявагу і хуліганства). Але Мінздраў мае іншы пункт гледжаньня на тое, хто вінаваты ў той сытуацыі.

Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.

Праваабаронца Валер Місьнікаў аспрэчваў у абласным судзе рашэньне Першамайскага і Чыгуначнага раённых судоў, якія прысудзілі яго да штрафаў па 10 базавых велічыняў кожны. Прычым за адно і тое ж парушэньне (якое на думку судзьдзяў мела месца), але па розных артыкулах адміністрацыйнага кодэксу. Вэрдыкт аблсуду: па адной са справаў рашэньне пакінуць у сіле, па другой – скасаваць і накіраваць на дапрацоўку.

Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства).

Хлопцы, якія абвінавацілі віцебскі АМАП у зьбіцьці, атрымалі штрафы ад 5 да 15 базавых велічынь. Такое рашэньне вынес 24 жніўня суд Першамайскага раёну абласнога цэнтру. Працэс па гэтай адміністратыўнай справе пад старшынствам судзьдзі Натальлі Караблінай ішоў зь перапынкамі з 8 жніўня, піша Tut.by.