Віцебская прапагандыстка «русского мира» выступае за вынішчэнне беларускай мовы на шыльдах і ўказальніках
Пра неабходнасць «вярнуць на ўказальнікі рускую мову» сустаршыня аргкамітэту руху «Гражданское согласие» Эльвіра Мірсалімава заявіла ў інтэрв’ю інфармацыйнай агенцыі REGNUM. Крыху раней у сацыяльных сетках яна скардзілася на тое, што яе «прарасейская дзейнасць» не знаходзіць падтрымкі ў беларускім грамадстве. Вырашыўшы тэрмінова прыцягнуць увагу да свае персоны, Эльвіра Мірсалімава далучылася да дыскусіі, якая ўжо месяц як трывае на розных прарасейскіх інтэрнэт-рэсурсах, – пра беларускую лацінку ў інфармацыйна-візуальнай прасторы.
Да 15-ці гадоў зняволення за сяброўсктва з калегам пагражае Ігару Мінцу
44 –гадовы Ігар Мінц працаваў юрысконсультам на ААТ “Нафтан”. Ен быў затрыманы ў верасні мінулага году па справе “Рабочага руху”, мужчыну прыд’яўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага Кодэксу) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і ўдзеле ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэксу). У чым канкрэтна ягоная віна, не могуць дакладна сфармуляваць нават прапагандысты з беларускага тэлебачання: з фрагментаў відэа, знятых падчас допыту Мінца, вынікае хіба тое, што ён блізка сябраваў са сваім калегам, Аляксандрам Капшулем, таксама абвінавачаным па справе “Рабочага руху”.
Жыхара Віцебска Аляксея Рэзнікава судзяць за рэпосты ў сацыяльных сетках
Суд адбываецца Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 18 жніўня пракурор запытаў пакаранне для мужчыны ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ўтрымання. Пра гэта паведамляе сайт dissidentby.