Наадварот: у прамацыйным відэароліку выразна гаворыцца, што новы торт – “гэта не пра навіны, а пра любоў да роднага горада і яго жыхароў”.
Але рэдакцыю гэта аніяк не стрымлівае ад выказванняў пра “наш салодкі брэнд” і сцверджанняў пра нейкі вытворчы бартэр – маўляў, “работнікі хлебзавода неаднаразова былі героямі нашых публікацый, а цяпер ствараюць салодкі прадукт з назвай “Оршанка.бай”.
І нават больш: за кошт вытворцаў “Аршанская газета” спрабуе стварыць сабе рэкламу: піша, што новы торт так ж самы “смачны, сакавіты і апетытны, як наш кантэнт, які з задавальненнем спажываюць падпісчыкі”.
Праўда, апошнія хваляць хіба што натуральны склад інгрыдыентаў чарговай распрацоўкі ад хлебакамбіната, але ніяк не заідэалагізаваны ад першага да апошняга слова кантэнт “раёнкі”.
Руслан Мамедаў
Аўторак, 27 Кастрычнік 2026
Як “Аршанская газета” прысвоіла сабе чужую ініцыятыву і робіць з гэтага рэкламу
Аршанскі хлебзавод пачаў вырабляць торт з назвай “Оршанка.бай”. У мясцовай “Аршанскай газеце” заяўляюць, што гэта ўласны “імянны” торт выдання. Пэўныя падставы для гэтага ёсць: orshanka.by – насамрэч ідэнтыфікатар сайта “раёнкі”. Аднак на хлебзаводзе не пацвярджаюць таго, што торт выпусцілі ў гонар газеты.
Апублікавана ў
Рознае