"Паніхіду правёў душпастыр беларусаў у польскай сталіцы, ксендз Вячаслаў Борок. На развітанні выступілі галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Бандарэнка, сябры і блізкія Кастуся", - паведаміла «Хартыя’97» .
Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй у Віцебску. Некалькі разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў.
Пасля жорсткай рэакцыі на пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Кастусь Іваноў пераехаў у Польшчу. Тут ён скончыў універсітэт, апошнім часам жыў у Варшаве, працаваў журналістам сайта charter97.org.
Чацвер, 29 Кастрычнік 2026
У Варшаве развіталіся з Канстанцінам Івановым, актывістам і журналістам, ураджэнцам Віцебска
Пасля крэмацыі ягоны прах будзе пахаваны ў Беларусі. У Віцебску ў Канстанціна Іванова засталася маці. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Але жыццё Кастуся забрала анкалагічная хвароба, з якой ён змагаўся, колькі мог.
Апублікавана ў
Рознае