Пятніца, 23 Кастрычнік 2026

Глыбоцкі райвыканкам купляе вайсковае адзенне і армейскія ложкі. Агульная сума – больш за 236 тысяч еўра

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На сайце дзяржзакупак выкладзены вельмі спецыфічны пералік рэчаў, якія ўлады ў Глыбокім набываюць за грошы з мясцовага бюджэту. Агульная сума прапановы райвыканкама - 776 339 беларускіх рублёў , гэта $264 371,66 або €236 163,11.

Вось некаторыя пазіцыі і сумы, якія  гатовы выдаткаваць глыбоцкія ўлады:

✔️50 пар пальчатак колеру хакі або чорнага – 3 250 руб.
➕яшчэ 455 пар пальчатак колеру хакі або чорнага - 29 575 руб.

✔️50 папругаў колеру хакі – 803 руб.
➕яшчэ 455 папругаў колеру хакі – 7 303 руб.

✔️50 шапак колеру хакі з какардай – 874 руб.
➕яшчэ 455 шапак колеру хакі з какардай 7 944 руб.

✔️100 камплектаў тэрмабелізны (майка+кальсоны) – 13 260 руб.
➕яшчэ 910 камплектаў тэрмабелізны (майка+кальсоны) – 120 666 руб.

✔️24 армейскія ложкі двух’ярусныя – 15 240 руб.
➕яшчэ 216 армейскіх ложкаў двух’ярусных 137 160 руб.

✔️1010 футболак колеру хакі – 21 934 руб.

✔️2020 пар мужчынскіх шкарпэтак 5 576 руб.

✔️1010 мужчынскіх майткоў – 12915 руб.

✔️485 вайсковых камізэлек – “разгрузак” – 175 701 руб.

✔️50 куртак зімовых камуфляж “лічба” – 12 000 руб.
➕яшчэ 455 куртак зімовых камуфляж “лічба” – 109 200 руб.

✔️50  штаноў зімовых камуфляж “лічба” – 5 380 руб.
➕яшчэ 455 штаноў зімовых камуфляж “лічба” – 48 958 руб.

✔️50 пар чаравікаў зімовых – берцаў 3 100 руб.
➕яшчэ 455 пар чаравікаў зімовых-берцаў 45 500 руб.

Праўда, па некаторых пазіцыях пастаўшчыкі гатовыя прадаць свае вырабы па ніжэйшым кошце. Да прыкладу, ёсць  інфармацыя пра закупку вайсковых камізэлек ад аршанскага ТАА "МакСфРант" ( яно прэзентуе сябе як кампанія, што “распрацоўвае экіпіроўку для палявання, рыбалкі, турызму і тактычных задач”). Камізэлькі прададуць менш як за 100 000 руб., але дастаўка- самавываз за кошт пакупніка.

Падобныя закупкі  робяць і іншыя райвыканкамы, цасам наўпрост пазначаючы, штэ гэта “для патрэбаў народнага апалчэння”. Прыкладам, Сталбцоўскі купляе 34 вайсковыя камізэлькі, Клецкі і Нясвіжскі – па 20, Любанскі – 22, Чэрвеньскі -16 штук. І толькі на Глыбоччыне "апалчэнцаў" вырашылі ўзброіць куды больш сур’ёзна.

Пётр Загаеўскі