17.04.2025 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" 

Вячаслаў Барок
Вячаслаў Барок

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 16 красавіка. Пад рашэнне падпадаюць YouTube-канал, Telegram, Facebook і электронная пошта святарa Вячаслава Барка, а лагатыпам фармавання названая фатаграфія ксяндза на фоне пратэстнай акцыі 2020 года.

Ксёндз Вячаслаў Барок сутыкнуўся з палітычным пераследам за сваю пазіцыю пасля выбараў, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Instagram-старонка журналіста Яраслава Пісарэнкі і песня "Адольф Гитлер" — чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У абноўлены "экстрэмісцкі спіс" 16 красавіка трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Krila Do Pekla», «Беларусы в Испании», «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі», «ЧАТ Малиновка 5/6», «Беларусы Нідэрландаў», «Беларусы в Зелёна-Гуре», «Беларусы Іллінойса – Дапаможам Адзін Аднаму чат», «Суполка Беларусаў у Фінляндыі / Беларусы и белорусы в Финляндии», «Беларусы ў Лісабоне», «Беларусы в Кракове (с 91 не белорусы)», «Беларусы в Валенсии»;
  • Instagram старонкі «kalinouskipolk», «bel_warriors_support», «1863_tattoo», «pisarenko_jr», «ZYVI»;
  • Музычныя кампазіцыі гурта «Русский корпус» «Адольф Гитлер» і «Рудольф Гесс»;
  • Сайты vilnabilarus.оrg.uа, «tsikhanouskaya.оrg, «kanstytucyja.оnlinе;
  • TikTok-старонкі «Lizaveta Vodzina», «belaruscentr», «user2248544812285», «war.uaa1», «aze_neonazi», «belarusian_monarchist», «belarusmapz», «belaruskiautapolk», «slava_ukraine_warrior_ua», «stoppropagandaruzza», «netavoreikalas24», «razamlt», «bulba_333», «volnaya.belarus», «kalinouskipolk», «radiounet».

Крыніца: Ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": хроніка рэпрэсій 16-17 красавіка