Яго імя і прозвішча з’явіліся ў базе вышуку 13 лістапада, але ў ёй не пазначана, за якія правіны шукаюць вядомага спевака, музыку, ініцыятара “Спеўных сходаў”, папулярызатара народнай культуры  і грамадскага актывіста. Вядома толькі адно: яго падалі ў вышук на запыт МУС. Унясенне ў міжнародную базу вышуку азначае, што чалавека могуць затрымаць у Расіі і Беларусі, іншых дзяржавах-удзельніцах СНД, а таксама выдаць з тых краін, якія падтрымліваюць беларускі рэжым.

Выдалены Telegram-канал «Экстремисты Беларуси», на якім публікаваліся абнаўленні пераліку «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта яшчэ раз падкрэслівае намеры МУС пра засакрэчванне інфармацыі пра рэпрэсіі па палітычных прычынах, якія не спыняюцца з 2020 года.

8 кастрычніка на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася абвестка пра тое, што «з тэхнічных прычын” старонка, на якой штотыдзень публікаваліся абнаўленні ў спісах асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” і “экстрэмісцкіх фармаванняў” не працуе. ”Часова недасяжная» напісана там і дагэтуль. Тэрміны ліквідацыі гэтых “тэхнічных прычын” не ўказаныя.

Цяпер флагшток мае з’явіцца ў Наваполацку. Запланаваная праектам вышыня – 68 метраў ( прыблізна як 19-павярховы дом). Канструкцыяй для вывешвання дзяржаўнага сцяга тут не абмяжуюцца: пад яе будзе абсталявана адмысловая пляцоўка плошчай 0,2056 га. На пляцоўцы прадугледжана месца для яшчэ аднаго элемента – пастамента з дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Гранітныя пліты, свяцільнікі і іншыя элементы добраўпарадкавання таксама ўключаны ў смету праекта.

Мяркуецца, што ў гэтай паштовай скрыні на сцяне Дубровенскага райвыканкама людзі будуць пакідаць заявы пра карупцыю ў рэгіёне. Ананімныя паведамленні таксама вітаюцца. Але адказаў, ці будуць прынятыя нейкія канкрэтныя захады паводле іх заяваў, людзям даваць не будуць. Інакш кажучы, ніхто так і не даведаецца, ці пакараюць вінаватых, ці справы проста "замнуць". У любым выпадку, да шырокай грамадскасці ніхто не збіраецца даводзіць, наколькі дрэнныя справы з карупцыяй у рэгіёне.