LT News - шаблон joomla Оригами

У Віцебску 3 сакавіка быў вынесены прысуд групе хлопцаў, якіх абвінавачвалі ў злосным хуліганстве, распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці, іншых злачынствах. Ключавы фігурант справы – 20-гадовы жыхар Віцебску Станіслаў Ганчароў, які ваяваў ва Ўкраіне на баку АТА і вядомы па мянушцы Тэрор-машына, атрымаў 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

У студзені некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак сталі зьвяртаць увагу на вельмі рэзкія выказваньні дацэнта Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алега Дадонава. Не выбіраючы выразаў, Даданоў кляйміў украінскіх «бандэраўцаў і нацыстаў».

Здаецца, віцебская ўлада дала слабіну і ўсё ж «прагнулася» пад беларусафобскім шансанье. Віктар Каліна атрымаў дазвол на правядзеньне канцэртаў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Довады віцебчукоў, што гастрольная дзейнасьць гэтага грамадзяніна падрывае нацыянальныя інтарэсы і пагражае бясьпецы, бо сее міжнацыянальную варожасьць, здаліся ўладам ня вартымі ўвагі.

Жыхар Віцебску Сяргей Сясіцкі атрымаў адказ з аблвыканкаму на свой нядаўні ліст з патрабаваньнем адмяніць у Віцебскай вобласьці канцэрты шансанье Віктара Каліны. Апошні вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі (называе Рэспубліку Беларусь «беларашкай») і ўдзелам у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне на баку незаконных фармаваньняў сэпаратыстаў.

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на сайт mogilev.by, дзе часам публікуюцца і артыкулы, зьвязаныя зь Віцебскам. У выніку рэспубліканская экспэртная камісія правядзе экспэртызу сайту на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ім прыкметаў праяваў экстрэмізму.