Барыс Хамайда на волі. Суд не прыняў ягоную справу да разгляду
З віцебскага ІЧУ адпусцілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду. Ён быў затрыманы 25 жніўня ў будынку суду Кастрычніцкага раёну, калі прыйшоў туды на адкрыты судовы працэс. Падставай для затрымання стаў медальён з Пагоняй, які спадар Хамайда адмовіўся зняць, калі на гэтым пачалі настойваць супрацоўнікі міліцыі.
Віцебскія ўлады ліквідавалі ў Дзісне сацыяльна-культурны фонд "За адраджэнне"
Рашэннем Віцебскага абласнога суда ўлады ліквідавалі фонд "За адраджэнне", які быў зарэгістраваны ў 2020 годзе мясцовай жыхаркай Наталляй Астроўскай. 25 ліпеня Вярхоўны суд разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку скаргу фонду рашэнне абласнога суда пакінуў без змены. Пасля гэтага арганізацыя страціла статус юрыдычнай асобы.
Жыхары аднаго з раёнаў Полацка патрабуюць ад мясцовых улад належнага ўтрымання гарадскіх тэрыторый
На рэсурсе «Зручны горад» створана петыцыя № 5461 змест якой адрасаваны Полацкаму райвыканкаму і мясцоваму прадпрыемству ЖКГ. У петыцыі змяшчаецца заклік добраўпарадкаваць тэрыторыю мікрараёна Аэрапорт-3 у Полацку. У цяперашні час зварот падпісала 27 чалавек, якія дамагаюцца абароны сваіх правоў на бяспечнае і добраўпарадкаванае асяроддзе пасялення. Падпісаць зварот можна тут.