Пятніца, 20 Лістапад 2026

Вядучы вяселляў: “Жартаў і абразаў палітычныга характару не было, міліцыя гэта пацвердзіла”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Нагадаем, у пачатку лістапада віцебскі вядучы Віталь Савельеў распавёў пра палітычны данос. Падчас карпаратыўнай сустрэчы ён пажартаваў пра свайго адсутнага калегу, вясельнага фатографа Дзмітрыя Куўшынаву, што той актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі структурамі.

Відэа з сустрэчы трапіла да Куўшынава, і той пераслаў відэазапіс з жартам на свой адрас у чат-бот МУС. Праз пару гадзін па сканчэнні мерапрыемства да Віталя Савельева прыехаў нарад міліцыі па тлумачэнні.

Той адразу сцвярджаў, што ніякага палітычнага падтэксту ў яго выказваннях не было, а зараз распавёў, што і міліцыя не знайшла там нічога падобнага. У відэароліку з тлумачэннямі інцыдэнту ён выбачыўся перад Дзмітрыем Куўшынавым за крыўду, якую ен нанес міжволі сваім жартам. Але зазначыў, што ўся гэтыя гісторыя, у якую пакрыўджаны вырашыў ўмяшаць міліцыю, знаходзіцца па-за межамі ягонага Сусвету, дзе "няма месца падобным учынкам”.

У каментарах людзі падтрымліваюць Віталя Савельева, але і непакояцца за тое, што ён трапіў у поле ўвагі міліцыі. “Цяпер падчас выкздаў за мяжу будуць правяраць тэлефон па вяртанні ў Беларусь”, - піша адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў.

Алег Рубцоў