Пятніца, 23 Кастрычнік 2026

Пад “мерапрыемства” па пошуку ўключаных у міждзяржаўную вышуковую базу трапілі і жыхары Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

14-15 кастрычніка на тэрыторыі СНД праводзілася міждзяржаўнае мерапрыемства “Розыск”. Фармальна – шукалі злачынцаў, якія ўхіляюцца ад следства і пакарання. Але ў Беларусі сілавікі актыўна расшуквалі звесткі пра тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах.

“На прошлой неделе милиция приходила к родным как минимум 4 политэмигрантов из Витебска”, - паведаміў Telegram-канал “Витебск, я гуляю/ Новости Витебска”. З роспытами прыходзілі да іхных сваякоў, у некаторых прасілі здаць узор генетычных матэрыялаў.

Хваля “зацікаўленасці” асобамі тых, хто з’ехаў за мяжу пасля падзей 2020 года, ужо не першая. І пытанні, якія задаюць мліцыянты, ужо традыцыйныя: дзе знаходзіцца чалавек, дзе працуе, ці не збіраецца вярнуцца. Часам гучаць рэкамендацыі “смела прыязжаць”, звярнуўшыся ў “камісію па вяртанні”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на тэрыторыі Беларусі падчас мерапрыемства “Розыск” было затрымана больш за 120 злачынцаў і ўстаноўлена месца знаходжанне 11 асобаў, якіх шукалі ў іншых дзяржавах.

Алег Круты