Работнікі медустановы выклікалі міліцыю, і ў прысутнасці супрацоўнікаў Лёзненскага РАУС незадаволены абслугоўваннем пацыент “ зрабіў выказванне з выражанай у ненарматыўнай форме негатыўнай ацэнкай дзейнасці” Аляксандра Лукашэнкі. Следства і суд палічылі, што гэтае выказванне было накіравана “на публічную абразу, падрыў ягонага аўтарытэта і прыніжэнне гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы”.
Суд Лёзненскага раёна прызначыў мужчыну два гады выпраўленчых прац з утрыманнем 25% заробка, прызнаўшы фігуранта справы вінаватым паводле ч.1 арт 368 Крымінальнага Кодэкса РБ.
Фёдар Афанасьеў
Серада, 28 Кастрычнік 2026
Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі
Інцыдэнт, паводле якога адбыўся суд, адбыўся сёлета ў траўні ў мясцовай паліклініцы. Мужчына, як сцвярджаецца ў матэрыялах справы, быў нецвярозы і сваімі паводзінамі парушаў грамадскі парадак.
Апублікавана ў
Суд