У Шумілінскім раёне 104 чалавекі прызнаныя абавязанымі вяртаць дзяржаве грошы, якія тое ў сваю чаргу выдаткавала на ўтрыманьне іх дзяцей у прытулках. Такія лічбы былі агучаныя падчас паседжаньня каардынацыйнага савету па выкананьні дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі №18 датычна дадатковых захадаў па дзяржаўнай абароне дзяцей, сем'і якіх зьяўляюцца праблемнымі.

Палачанін Руслан Трубкін, які адбывае «лекаваньне» ў ЛПП-8 Наваполацку, наглытаўся цьвікоў на знак пратэсту за адмову ў датэрміновым вызваленьні. Пасьля тэрміновай апэрацыі ў шпіталі пацярпелага вярнулі назад у ЛПП і замкнулі на 10 сутак у ізалятары. Адміністрацыя ЛПП сьцьвярджае, што са здароўем Руслана ўсё ў парадку.

Сыстэма лячэбна-працоўных прафілякторыяў, якая існуе ў Рэспублікі Беларусь, даўно сябе зжыла і маральна састарэла. ЛПП не адказваюць выклікам нашага часу, не вырашаюць праблемы алькагалізацыі насельніцтва, але разам з тым парушаюць цэлы шэраг асноватворных прынцыпаў правоў чалавека. Сьведчаньнем таму можа служыць аповед жыхара Гарадка Вячаслава Жаркога, які двойчы прайшоў праз сыстэму ўзаконеных дзяржавай абмежаваньняў грамадзянскіх правоў.

Грамадзкія актывісты Полацкага рэгіёну сабраліся 16 сакавіка ў судзе гораду Наваполацку, каб падтрымаць сябра БСДП Аляксея Жалнова (Мілюкова). Аляксей падаў пазоў у суд супраць свайго працадаўцы, Наваполацкага ЛПП №8, для выпатрабаваньня ня выплачанай заработнай платы. У працоўнай дамове Аляксея пазначаная мінімальная заработная плата, аднак яму выплачваюць толькі палову – крыху больш за мільён рублёў.

Суд Наваполацку 10 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу сябра БСДП Аляксея Жаўнова (Мілюкова) і прызнаў яго вінаватым у абразе намесьніка начальніка лячэбна-працоўнага прафілякторыя № 8 Яўгена Гуцула. Нягледзячы на тое, што паказаньні сьведкаў – супрацоўнікаў ЛПП – не пацьвердзіліся аўдыёзапісам, які прагучаў у судзе, судзьдзя Зінаіда Балаболава пакарала Жаўнова штрафам за парушэньне артыкулу 23.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.