«Цяпер я бомж!» Віцябляніна, хворага на COVID-19, прымусова выселілі з інтэрнату
36 гадовы жыхар Віцебску Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард некалькі гадоў у судовым парадку адстойваў сваё права на жытло. Аднак 1 ліпеня асабістыя рэчы мужчыны безь ягонай згоды адвезьлі зь ягонага пакоя ў інтэрнаце ў невядомым кірунку, а праз тыдзень – наагул выпісалі з інтэрнату. Сам мужчына ў гэты час знаходзіўся ў лякарні…
Інфармацыйна-прававы цэнтар «Адвакацыя» адкрыўся ў Полацку
У траўні 2020 году ў Полацку пачаў працаваць цэнтар прававой дапамогі для сацыяльна ўразьлівых грамадзян. Дзейнасьць цэнтру «Адвакацыя» накіраваная на прававую асьвету людзей і дапамогу ў абароне правоў і свабод чалавека. Людзям, якія знаходзяцца ў сацыяльна ўразьлівым становішчы, адмыслоўцы цэнтру дапамагаюць бясплатна.
Гісторыя рэаніматоляга, якога падчас пандэміі дамагаецца ваенкамат
Анэстэзіёляга аддзяленьня рэанімацыі Віцебскай гарадзкой клінічнай больніцы хуткай мэдычнай дапамогі (БХМД) Расьціслава Савіцкага хочуць пакласьці «на абсьледаваньне» для прызыву ў войска. Праблему прызыву на тэрміновую службу свайго «асноўнага анэстэзіёляга-рэаніматоляга» падняў загадчык аддзяленьня рэанімацыі БХМД Уладзімер Мартаў. TUT.BY пагаварыў з Расьціславам Савіцкім.
Абласная псыхіятрычная клініка перапрафілюецца для прыёму хворых на пнэўманію
Некалькі аддзяленьняў Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, які разьмяшчаецца ў пасёлку Віцьба пад Віцебскам (у народзе – «дзявятка»), перапрафіляваныя для лячэньня хворых на пнэўманію. Пра гэта «Віцебскай Вясьне» на ўмовах ананімнасьці паведаміў наш чытач.
У Шумілінскай больніцы хварэюць 30% лекараў. Галоўны ўрач абвяргае інфармацыю
6 красавіка ў сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні пра тое, што Шумілінскую ЦРБ перапрафіліявалі для лячэньня хворых на каронавірус і ў тэрміновым парадку пачалі выпісваць тых, хто ляжаў з іншымі дыягназамі. Амаль адначасна зьявіліся допісы, у якіх паведамлялася, што лекары б'юць трывогу, бо засьцерагальных сродкаў для бясьпечнай працы не хапае.