Роўна месяц таму гарадская газета «Віцьбічы» абвясціла, што запачаткоўвае новую рубрыку – «моўны кейс». Тут планавалася «запрашаць да гутаркі экспертаў-мовазнаўцаў, разбірацца ў спецыфічных правілах, шукаць трапныя адпаведнікі рускім словам і выразам». Але за цэлы месяц ніводнага артыкулу ў гэтай рубрыцы не з’явілася. Апрача першага – «абяцальнага».

Двухтомнік «Всех поименно назвать» – гэта гісторыі чалавечых жыццяў, растаптаных і знішчаных падчас сталінскага тэрору, гістарычныя дакументы, і асобна – спіс рэпрэсаваных, у якім больш за тры з паловай тысячы чалавек. «Віцебская вясна» паразмаўляла з аўтарам пра тое, чаму двухтомнік, над якім Ігар Станкевіч працаваў шмат гадоў, можна лічыць помнікам ягонай радзіне і ўсім землякам.

Полацкі райвыканкам вырашыў мадэрнізаваць кальцавую развязку, у цэнтры якой зараз знаходзіцца танк на пастаменце. Адмыслоўцы распрацавалі два варыянты, адзін з якіх прадугледжвае захаванне танка ў цэнтры пяціканцовай зоркі, падсвечанай пражэктарамі на аздобленым клумбамі пагорку. Другі варыянт – гэта праваслаўны крыж у цэнтры пагорка.

У Віцебску арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для гараджан, у Кіеве «Торвальд» стаў месцам духоўнай сілы для беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. Уладальнік арт-паба Віталь Броўка — адзін з тых, хто таксама з’ехаў за мяжу з-за ціску на бізнес у Беларусі. Ён дагэтуль застаецца ў Кіеве. З ім пагутарыла «Салідарнасць».

Юнькаўскі сельвыканкам (Пастаўскі раён) абвясціў збор сродкаў на фарбу для плоту і новую браму на могілках. Супрацоўнікі сельвыканкаму абвясцілі сход грамадскасці 1 траўня – з разлікам на тое, што жыхары Юнькаў напярэдадні Радаўніцы прыйдуць прыбіраць пахаванні сваіх родных.