Цягам апошніх чатырох месяцаў яго пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Праваабаронцам стала вядома, што яго рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар за «парушэнне парадку», пры гэтым тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
Дзмітрый Сушчык быў затрыманы ў лістападзе 2021 году. Паводле звестак праваабаронцаў, супрацоўнікі ГУБАЗіКа павезлі яго не ў РАУС, а ў лес, запалохвалі пагрозамі жыццю і здароўю, а потым літаральна праз гадзіну пасля затрымання, было запісанае «пакаяльнае» відэа. На ім Дзмітрый прызнаецца, што «распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і абражаў прэзідэнта». З Дзмітрыя Сушчыка ўзялі падпіску аб нявыездзе. 17 лютага 2022 году ён быў затрыманы расейскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі.
Хаця ў тэрмін прызначанага пакарання суд пастанавіў залічыць знаходжанне палітвязня пад хатнім арыштам і пад вартай, у калоніі пад ціскам мужчыну давядзецца правесці яшчэ значны час. Праваабаронцы прапануюць падтрымаць палітзняволенага лістамі, дасылаючы іх па адрасе:
211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, ПК № 8
Сушчыку Дзмітрыю Васільевічу.
Юрка Жмых
Пятніца, 12 Жнівень 2022
Праваабаронцы прапануюць падтрымаць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ў аршанскай калоніі
Жыхар Наваградку Дзмітрый Сушчык быў асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 368 за абразу Аляксандра Лукашэнкі і па арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Падставай сталі рэпосты матэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, а таксама за каментары, якія ён размяшчаў у інтэрнэце. З красавіка ён знаходзіцца ў аршанскай ПК №8, дзе для палітзняволенага стварылі надзвычай цяжкія ўмовы.
Апублікавана ў
Палітвязьні