Фэстываль вельмі падабаецца дарослым і дзецям. Падчас яго ходзяць бясплатныя экскурсійныя аўтобусы на палі, каб людзі змаглі паназіраць за журавамі. Адзінае, што не спадабалася наведвальнікам, паводле іх словаў, гэта вялікая колькасьць міліцыянтаў на сьвяце.

Ад 3-га да 27-га верасьня ў Віцебску пройдзе грамадзкае абмеркаваньне архітэктурна-пляніровачнай канцэпцыі эскізу будаўніцтва футбольнага манэжу дзіцяча-юнацкай школы ФК “Віцебск”. Манэж мяркуюць пабудаваць на праспэкце Люднікава ў раёне ЦСК “Віцебск”. Прыблізны кошт будаўніцтва – 5 млн. 547 тыс. рублёў.

На пачатку ліпеня ў віцебскім мікрараёне Білева-3 зьнішчылі дзясяткі дрэваў пад будаўніцтва чарговай аўтазапраўкі. Стала вядома, што дрэвы сьсеклі з дазволу гарадзкіх уладаў, а ўзьвядзеньне АЗС было запраектаванае яшчэ ў верасьні 2017 году. Грамадзкія абмеркаваньні не праводзіліся.

Эколягі і валянтэры зьбіраюцца ў сярэдзіне жніўня на балоце Жада, каб адрамантаваць больш за 100 плацін, якія былі ўсталяваныя там у 2011 годзе. Дзеля гэтага ладзіцца адмысловы летнік, але для яго правядзеньня патрэбныя грошы. Падтрымаць добрую і карысную справу можна на краўдфандынг-пляцоўцы “Талака”.

За 2017 год стацыянарныя крыніцы (прамысловыя прадпрыемствы) Наваполацку выкінулі ў паветра 51,7 тысяч тон забруджвальных рэчываў. Гэта амаль у тры разы больш за гадавыя выкіды Менску і ў 17 разоў больш за аб’ём забруджваньня паветра ў Віцебску.