Яго імя і прозвішча з’явіліся ў базе вышуку 13 лістапада, але ў ёй не пазначана, за якія правіны шукаюць вядомага спевака, музыку, ініцыятара “Спеўных сходаў”, папулярызатара народнай культуры  і грамадскага актывіста. Вядома толькі адно: яго падалі ў вышук на запыт МУС. Унясенне ў міжнародную базу вышуку азначае, што чалавека могуць затрымаць у Расіі і Беларусі, іншых дзяржавах-удзельніцах СНД, а таксама выдаць з тых краін, якія падтрымліваюць беларускі рэжым.

Вольга (аўтарка відэароліка) кажа, што на сувязь сын выходзіць з казармы, дзе шмат такіх самых маладых хлопцаў, у тым ліку беларусаў. Яна лічыць, што іх мэтанакіравана схіляюць да падпісання кантрактаў. Таму яна звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі з пытаннем, чаму беларускім хлопцаў дазваляюць пагаджацца на ўдзел у вайне, да якой Беларусь не мае дачынення. Яе сын Максім пад нікам “Беларус” адказвае ў каментарах, каб маці не хвалявалася. У яго на аватарцы – дзяржаўны беларускі сцяг. 

Каля ўваходу ў Пастаўскі райвыканкам таксама ўсталявалі паштовую скрыню для ананімных паведамленняў пра выпадкі карупцыі, а таксама пра факты хабарніцтва і вымагальніцтва. Яго называюць "сродкам аператыўнай сувязі" і папярэджваюць: "чем конкретнее и предметнее изложены обстоятельства, тем выше шанс, что информация будет проверена по существу". Атрымліваецца, шанцы дастукацца да адказных структур і без таго не надта вялікія...

Імаверна, прыслухаліся да крытыкі. Цяпер выданне піша пра торт "Оршанска.бай" вельмі сціпла: маўляў, ён "стал хитом продаж. Действительно вкусно и качественно. А главное, из натуральных ингредиентов". Адно што дэманструе выяву кавалачка торта побач з інфармацыяй пра падпіску на "раёнку".

Выдалены Telegram-канал «Экстремисты Беларуси», на якім публікаваліся абнаўленні пераліку «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта яшчэ раз падкрэслівае намеры МУС пра засакрэчванне інфармацыі пра рэпрэсіі па палітычных прычынах, якія не спыняюцца з 2020 года.

8 кастрычніка на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася абвестка пра тое, што «з тэхнічных прычын” старонка, на якой штотыдзень публікаваліся абнаўленні ў спісах асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” і “экстрэмісцкіх фармаванняў” не працуе. ”Часова недасяжная» напісана там і дагэтуль. Тэрміны ліквідацыі гэтых “тэхнічных прычын” не ўказаныя.

Афіцыйная назва аб’екта на сайце Віцебскага цэнтра нерухомасці – “База адпачынку “Крупеніна””. Яе ўжо абвясцілі ў продаж, хаця кошт яшчэ не названы. База адпачынку месціцца за 30 км ад Віцебска на беразе возера Бораўна, гэта недалёка ад мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. Яе збудавалі ў 2000 годзе, і якраз тут адпачываў Аляксандр Лукашэнка падчас візітаў на фестываль “Славянскі базар”.

Такія тлумачэнні апошнім часам пачулі некалькі жыхароў Віцебшчыны. На патрабаванне пакінуць копію пратакола ператрусу і спіс забраных рэчаў ім адказалі, што там запісаны асабістыя дадзеныя сілавікоў. І перадача іх – гэта “парушэнне таямніцы асабістай інфармацыі”. Праўда, не зразумела, пра якую асабістую інфармацыю можа весціся, калі службовыя асобы дзейнічалі ў межах сваіх службовых паўнамоцтваў. Хатніх адрасоў тых, хто правідзіць ператрус, пратаколы не ўтрымліваюць – хіба толькі іх прозвішчы і пасады.

Цяпер флагшток мае з’явіцца ў Наваполацку. Запланаваная праектам вышыня – 68 метраў ( прыблізна як 19-павярховы дом). Канструкцыяй для вывешвання дзяржаўнага сцяга тут не абмяжуюцца: пад яе будзе абсталявана адмысловая пляцоўка плошчай 0,2056 га. На пляцоўцы прадугледжана месца для яшчэ аднаго элемента – пастамента з дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Гранітныя пліты, свяцільнікі і іншыя элементы добраўпарадкавання таксама ўключаны ў смету праекта.

Мяркуецца, што ў гэтай паштовай скрыні на сцяне Дубровенскага райвыканкама людзі будуць пакідаць заявы пра карупцыю ў рэгіёне. Ананімныя паведамленні таксама вітаюцца. Але адказаў, ці будуць прынятыя нейкія канкрэтныя захады паводле іх заяваў, людзям даваць не будуць. Інакш кажучы, ніхто так і не даведаецца, ці пакараюць вінаватых, ці справы проста "замнуць". У любым выпадку, да шырокай грамадскасці ніхто не збіраецца даводзіць, наколькі дрэнныя справы з карупцыяй у рэгіёне.