Пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва затрымалі 7 кастрычніка. Яго вінавацяць за нібыта «захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ). Пакуль прозвішчы святара ў раскладзе Докшыцкага раённага суда няма, між тым як затрыманага маюць або асудзіць на працягу 72 гадзін, або вызваліць.

Затрыманні адбыліся напрыканцы мінулага тыдня і працягваліся некалькі дзён. Па звестках землякоў, затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле Telegram-канала "Северная столица" абодва мужчыны затрыманыя. На пакаяльных відэа яны распавядаюць, што «выкрыківалі экстрэмісцкія лозунгі ў сацыяльнай сетцы «Чат-рулетка». З відэароліка, вырабленага аўтарамі Telegram-канала, відавочна што нябачны суразмоўца мужчын гукае «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!» і чакае ад іх адпаведных адказаў. А потым распытвае, якім чынам яны гатовыя змагацца за вольную Беларусь.

Пробашча шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай трымаюць у віцебскім СІЗА паводле крымінальнага абвінавачання. Перад тым яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных палітычных справах, у тым ліку за несанкцыянаванае пікетаванне - за размяшчэнне ў сацыяльных сетках фотаздымка, на якім быў бел-чырвона-белы сцяг. А таксама за выяву дзяржаўнага сцяга Украіны, размешчаную «без дазволу райвыканкама».

Інцыдэнт адбыўся 21 жніўня, паведаміў @pozirkonline. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсці на працу -- ён працуе стаматолагам-тэрапеўтам у наваполацкай паліклініцы №4, але пацыенты на прыём не трапілі. Разам з Аляксандрам была затрымана і ягоная жока Алла. Яны разам вярталіся з Літвы ад сына.