На відэаролік у TikTok звярнуў увагу Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю/ Новости Витебска». Паводле маці, яе 18-гадовы сын падмануў яе, сказаўшы, што паедзе на дзень народзінаў да сябра. Але неўзабаве высветлілася, што абодва хлопцы паехалі ў Расію і і заключылі кантракты з расійскай арміяй. Праз месяц, пасля кароткага навучання, іх адправяць у зону ваенных дзеянняў.
Максім сказаў маці, што хоча зарабіць грошай і “вярнуцца героем”. Вольга разумее, што ўсё можа скончыцца засім іначай. Яна просіць яго раўналеткаў на падпісваць кантрактаў з арміяй чужой краіны і не даказваць такім чынам сваю самастойнасць.
“Все хорошо, мам, не переживай, я тебе об этом тысячу раз говорил”, - адказвае ёй сын у каментарах. Меркаванні іншых каментатараў падзяліліся. “Молодец парень. Настоящий мужчина. Вернется. Все будет хорошо”, - пішуць адны. “Что натворил, даже слов не подобрать как страшно”, - адказваюць другія. Шмат і тых, хто піша, што іх дзеці не вярнуліся жывымі з чужой вайны.
Вольга кажа, што ёй застаецца толькі маліцца за жыццё і здароўе сына, бо беларускія ўлады не ў стане вярнуць яго дадому.
Ігар Пятроў
Пятніца, 13 Лістапад 2026
Жыхарка Дуброўна запісала відэаролік, дзе просіць сына вярнуцца з расійскай арміі
Вольга (аўтарка відэароліка) кажа, што на сувязь сын выходзіць з казармы, дзе шмат такіх самых маладых хлопцаў, у тым ліку беларусаў. Яна лічыць, што іх мэтанакіравана схіляюць да падпісання кантрактаў. Таму яна звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі з пытаннем, чаму беларускім хлопцаў дазваляюць пагаджацца на ўдзел у вайне, да якой Беларусь не мае дачынення. Яе сын Максім пад нікам “Беларус” адказвае ў каментарах, каб маці не хвалявалася. У яго на аватарцы – дзяржаўны беларускі сцяг.
Апублікавана ў
Рознае