Гэтая сітуацыя дэманструе сур’ёзныя парушэнні заканадаўства з боку МУС. Бо Пастанова Савета Міністраў № 575 ад 12.10.2021 г. «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» вызначае, што судовыя акты – прысуды па “экстрэмісцкіх” артыкулах і рашэнне пра прызнанне “экстрэмісцкімі фармаваннямі” - павінны быць дасланыя ў міністэрства у трохдзённы тэрмін з моманту ўступлення іх у сілу. Рашэнні КДБ — у трохдзённы тэрмін з моманту прыняцця.
МУС павінна ўносіць звесткі ў адпаведны «экстрэмісцкі» спіс у той самы дзень, як атрымае дакумент. А калі рашэнне прымае само МУС — у дзень прыняцця гэтага рашэння. Абноўлены спіс мусіць быць апублікаваны на афіцыйным сайце МУС на працягу пяці дзён з моманту ўнясення ў яго звестак.
Раней так і было: спісы “экстрэмістаў” абнаўляліся штотыдзень, спісы “экстрэмісцкіх фармаванняў” – па меры прыняцца рашэнняў МУС ці КДБ.
Аднак апошняе абнаўленне пераліку асоб, асуджаных за «экстрэмісцкую дзейнасць», на сайце міліцэйскага ведамства размясцілі 25 верасня. Праз тры дні гэтая частка спісу знікла: з таго часу і да сёння на адпаведнай старонцы можна паглядзець толькі звесткі, актуальныя на 18 верасня. А ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» апошняе абнаўленне было амаль два месяцы.
Калі на сайце МУС “тэхнічныя праблемы”, то яно мусіла вынайсці іншыя шляхі перадачы гэтай інфармацыі шырокай грамадскасці. Бо яе адсутнасць не толькі адвольна абмяжоўвае доступ да звестак, якія паводле заканадаўства з’яўляюцца публічнымі, але і стварае парушае правы тых, хто хацеў бы абскардзіць свой статус “экстрэміста” – зрабіць гэта можна толькі цягам месяца з дня ўнясення ў адпаведны спіс. У выпадку, калі такой інфармацыі публічна няма, гэтае права фактычна не можа быць рэалізаванае.
Што да затрымак з абнаўленнем спіса «экстрэмісцкіх фармаванняў», то людзі не могуць своечасова даведацца, узаемадзеянне з якімі структурамі пагражае ім крымінальнай справай.
Мацвей Качанаў
Панядзелак, 09 Лістапад 2026
Ужо месяц, як на сайце МУС не могуць вырашыць “тэхнічныя праблемы” са спісам “экстрэмістаў”
8 кастрычніка на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася абвестка пра тое, што «з тэхнічных прычын” старонка, на якой штотыдзень публікаваліся абнаўленні ў спісах асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” і “экстрэмісцкіх фармаванняў” не працуе. ”Часова недасяжная» напісана там і дагэтуль. Тэрміны ліквідацыі гэтых “тэхнічных прычын” не ўказаныя.
Апублікавана ў
Дзяржава