34-гадовы Аляксей працаваў у асноўным за мяжой. Вясной, з-за цяжкага стану ягонай маці, ён вярнуўся да дому і быў затрыманы. Праз 3 дні пасля арышту сына, памерла ягоная маці. Мужчына застаўся без сваякоў і знаходзіцца больш за 4 месяца пад арыштам ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2.
Улады лічаць, што Рэзнікаў датычны да злачынных дзеянняў і вінавацяць яго ў парушэнні чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
А менавіта арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Калі ў чытачоў маецца магчымасці, то можна даслаць вязьню бандэроль, занесці перадачу ці пакласці грошы на асабісты рахунак Аляксея Сяргеевіча Рэзнікава, які знаходзіцца па адрасе: СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
Іван Чайка