Яскравы доказ таму - практыка Пастаўскага раёна. Нагадаем, у жніўні такую ж скрыню ўсталявалі ў Пастаўскім райвыканкаме. Мясцовым жыхарам паабяцалі, што па ўсіх зваротах правядуць праверку і, калі факты пацвердзяцца, заявы выкарыстаюць "для барацьбы з супроцьпраўнымі з'явамі". Людзей папярэдзілі, што скрыня будзе дзейнічаць да 30 кастрычніка. Пра тое, які плён быў ад “антыкарупцыйнай акцыі” мясцовыя ўлады і дзяржаўныя СМІ так нічога і не паведамілі.
Днямі такія самыя скрыні з'явліся і ў іншых райцэнтрах Віцебшчыны - у Талачыне, Сянне і Гарадку. Тамтэйшым жыхарам паабяцалі, што іх скаргі будуць разгледжаны “на уровне Витебского областного исполнительного комитета”.
Крыху па іншым шляху пайшлі ў Лёзне - рам таксама паставілі паштовую скрыню, але не "антыкарупцыйную", а "камунальную": мясцовых жыхароў заклікалі пакідаць допісы пра ідэі паляпшэння стану дарог, вулічнага асвятлення і гд.
Алег Ганчароў
Чацвер, 05 Лістапад 2026
Скрыню для "лістоў без адказаў" паставілі і ў Дуброўне
Мяркуецца, што ў гэтай паштовай скрыні на сцяне Дубровенскага райвыканкама людзі будуць пакідаць заявы пра карупцыю ў рэгіёне. Ананімныя паведамленні таксама вітаюцца. Але адказаў, ці будуць прынятыя нейкія канкрэтныя захады паводле іх заяваў, людзям даваць не будуць. Інакш кажучы, ніхто так і не даведаецца, ці пакараюць вінаватых, ці справы проста "замнуць". У любым выпадку, да шырокай грамадскасці ніхто не збіраецца даводзіць, наколькі дрэнныя справы з карупцыяй у рэгіёне.
Апублікавана ў
Дзяржава