Суд Заводзкага раёну Менску задаволіў скаргу былой работніцы ААТ «Полацак-Шкловалакно» Алены Палаўчэні на незаконныя дзеяньні Міністэрства аховы здароўя.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду паведамленьні аб парушэньні дзяржавай правоў на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня ў дачыненьні фрылянсэраў Зьмітра Лупача і Тацяны Смоткінай. Пра гэта паведаміў аўтар зваротаў у КПЧ ААН віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. Ліст з Камітэту ён атрымаў 10 сьнежня – у Дзень правоў чалавека.

10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Такая дата выбраная невыпадкова: у гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла першы ўнівэрсальны міжнародны акт па правох чалавека – Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Каб публічна адзначыць 70-гадовы юбілей дэклярацыі, праваабаронцы Віцебску хацелі зладзіць пікет. Аднак мясцовыя ўлады на іх заяўку далі адмоўны адказ.

Сустрэча прайшла 4 сьнежня ў межах ініцыятывы “Жывая Мова” пры падтрымцы інфармацыйна-культурніцкага цэнтру “ІніцыАрт”. Падчас мерапрыемства вядомы праваабаронца прэзэнтаваў сваю пятую па ліку кнігу “Халоднае крыло Радзімы”.

Глыбоцкія міліцыянты 5 сьнежня склалі чарговы пратакол паводле часткі другой артыкулу 22.9 КаАП на фрылянсэра Зьмітра Лупача. Позву журналісту даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспэктар па дазвольнай рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Цырбан.

У Віцебскай абласной бібліятэцы 8 сьнежня прайшла традыцыйная перадкалядная вечарына “Ціхая ноч, Сьвятая ноч”. Як і летась, у імпрэзе браў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яго Эксэленцыя зноў узяўся за гітару і атрымаў у выніку шмат гарачых аплядысмэнтаў.

Некалькі палачан з ініцыятывы Полацкага праваабарончага таварыства накіравалі пры канцы лістапада ў мясцовы райвыканкам пісьмовую прапанову. Грамадзяне папрасілі надрукаваць у дзяржаўнай газэце «Полацкі веснік» Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека да 70-годзьдзя яе прыняцьця. Падобная прапанова была накіраваная і ў рэдакцыю газэты.

Пасьля звароту бацькоў віцебскіх фігурыстаў у Адміністрацыю прэзыдэнта і публікацый у прэсе пра сытуацыю, якая склалася ў фігурным катаньні, Віцебск наведалі намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандар Барауля і старшыня Беларускага саюзу канькабежцаў Юлія Комлева. 5 сьнежня яны сустрэліся з бацькамі і трэнэрамі юных спартоўцаў.

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі адзінага ў краіне палітвязьня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусьветным днём правоў чалавека.

У Віцебску 5 сьнежня прайшоў сход па абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (АЎНА) меркаванага будаўніцтва Палацу ўрачыстых абрадаў. На сходзе прысутнічала больш за 100 віцяблян. Але сярод іх не было ні аўтара справаздачы, ні навуковага кіраўніка праекту.