Актывісты лічаць, што У.І. Ленін - гэта чужы нашай краіне элемент, які праліў кроў многіх грамадзян нашай краіны, таксама ён асабіста адказны за чырвоны тэрор, арганізаваны бальшавікамі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, таму, адна з віцебскіх вуліц не павінна насіць яго імя. Да таго ж, дадзены савецкі дзеяч, не зрабіў для развіцця нашай рэспублікі нічога карыснага.
Таму падпісанты звароту выступаюць з ініцыятывай таго каб імя Леніна не было увекавечаным на мапе горада. Больш таго прошвішча расійскага рэвалюцыянера не павінна займаць месца побач з імёнамі такіх вядомых беларускіх асобаў, як К.Каліноўскі, М.Багдановіч ці Я.Колас.
Віцьбічы нагадалі ўладам пра тое, што згодна з артыкулам доктара гістарычных навук Уладзімера Лаўрова: "у працах Леніна навязваўся сацыяльны расізм і сацыяльны генацыд — знішчэнне, у тым ліку фізічнае, буржуазіі і дваранства, духавенства і старой інтэлігенцыі, працоўных моцных сялян.
Расейскі камуніст пастаянна заклікаў да гвалтоўнага змянення асноў законнага ладу, узначаліў Кастрычніцкі дзяржаўны пераварот 1917 года і разагнаў законны расійскі парламент - Устаноўчы сход. Апошнім Ленін перашкодзіў законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, ажыццяўленню грамадзянамі іх выбарчых правоў у спалучэнні з гвалтам (гвалтоўны разгон сходу, які суправаджаўся расстрэлам мірнай дэманстрацыі ў яго падтрымку).
Таму гарадскія актывічты, кіруючыся арт.20 Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", запатрабавалі ў гарадскіх уладаў, скарыстацца правам і ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Леніна ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Раман Груздзеў