За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі рэдактара незалежнага СМІ
Суддзя суд Першамайскага раёна Віцебска Вераніка Барысава 20 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 800 рублёў рэдактара сайта «Віцебскі кур'ер News» Аляксандра Корнышава. Суд праходзіў у адсутнасць «правапарушальніка, з прычыны таго, што Аляксандр пакінуў Беларусь на прыканцы 2020 года.
Гараджане не толькі дамагліся адмены будаўніцтва ў сваім двары - ім паабяцалі абнавіць дзіцячыя пляцоўкі
Сёлета ў красавіку жыхары дамоў 12 і 12А па праспекце Будаўнікоў рашуча выступілі супраць будаўніцтва новага квартала ў сваім двары. Бо «ўшчыльненне» фактычна пазбавіла б іх дваравой тэрыторыі, у тым ліку дзіцячых пляцовак. Пра намер узвесці тры жылыя дамы ў іхным двары людзі даведаліся з аб'яваў ад імя ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, развешаных на пад'ездах. Грамадскае абмеркаванне гэтага праекта гарадскія ўлады чамусьці вырашылі не праводзіць, хаця яно неабходнае ў такіх выпадках. Цяпер яны вырашылі пераканаць жыхароў, што так атрымалася нават лепей.
За пікет сацсетак улады арыштавалі каталіцкага святара
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 10 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў інтэрнэце арыштавала на 10 сутак памочніка пробашча касцёла Касцёл Маці Божай Фацімскай у Шуміліна Паўла Лемяха.