На сайце газеты  «Голас Сенненшчыны» выйшаў вялікі артыкул пра «экстрэмізм» і пра тое, якая адказнасць ( адміністрацыйная і крымінальная) прадугледжана за розныя яго праявы. Асобна аўтар, Дзмітрый Стрыжнёў, супрацоўнік Сенненскага РАУС, спыніўся на тым, якую небяспеку маюць для інтэрнэт-карыстальнікаў падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. Падаўшы спасыдку на «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», Стрыжнёў «ад сябе» асобна адзначыў 7 Telegram-каналаў.

Апублікавана ў Дзяржава

У Гарадоцкім райвыканкаме ў прысутнасці кіраўнікоў тутэайшых прадпрыемстваў і арганізацый прайшло пасяджэнне з удзелам начальніка аддзялення па Віцебскай вобласці Беларускага інстытута стратэгмчных даследаванняў Андрэя  Мішына і аналітыкам Натанняй Бучневай. Абмяркоўвалі вынікі сацыялагічнага апытання, у якім узялі удзел амаль 350 жыхароў Гарадка. 89 з іх  лічаць, што сітуацыю ў райцэнтры магло б выправіць стварэнне новых працоўных месцаў і адкрыццё новых прадпрыемстваў.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 22 траўня за публічнае распаўсюджванне нацысцкай сімволікі аштрафавала на 400 рублёў беспрацоўнага Арцёма Сідарэнку. Суд адбывалася ў адсутнасць правапарушальніка.

Апублікавана ў Суд