Нягледзячы на вялікі ўнёсак Васіля Быкава ў беларускую культуру, яго памяць у Беларусі ўшанавана далёка не ў поўнай меры. І нават тое, што ягоныя творы пра Вялікую Айчынную вайну набылі сусветнае гучанне, дзяржаўныя ідэолагі лічаць за лепшае не згадваць. Бо пры жыцці пісьменнік адкрыта праяўляў нязгоду з палітыкай дзейных уладаў, якія знішчалі беларушчыну і ішлі насупраць волоі простых людзей.
«За свое творчество Василь Владимирович был удостоен самых высоких государственных премий: Лауреат Государственной премии СССР (1974), Народный писатель Беларуси (1980), Герой Социалистического Труда (1984), Лауреат Ленинской премии (1986), гаворыцца ў петыцыі. -- В Законе «О государственных наградах Республики Беларусь» указано, что представление к присвоению звания "Герой Беларуси" может осуществляться по инициативе министерств». Таму петыцыя будзе накіравана ў Міністэрства культуры РБ.
Зрэшты, гэтае міністэрства не падтрымала і ранейшыя ініцыятывы, звазаныя з ушанаваннем памяці знакамітага ўраджэнца Віцебшчыны. Прыкладам, наконт усталявання помніка Васілю Быкаву або да надання ягонага імя адной з вуліц абласнога цэнтра. Не знайшла водгуку ў чыноўнікаў і прапанова перайменаваць віцебскую бібліятэку імя Леніна ці іншую бібліятэку, надаўшы ёй імя Васіля Быкава.
Ягор Строеў
Пятніца, 21 Чэрвень 2024
З'явілася петыцыя за наданне Васілю Быкаву звання "Герой Беларусі"
Пазнаёміцца са зместам петыцыі і падпісаць яе на знак падтрымкі можна на сайце e-petitions.by. Складальнікі звароту пералічваюць заслугі знакамітага пісьменніка, якому ўчора споўнілася 100 год. І падкрэсліваюць, што гэты чалавек - выбітная асоба ў гісторыі Беларусі. А таму цалкам зуслугоўвае высокага звання, якое надаецца "за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам" . Подпіс пад петыцыяй можна паставіць да 8 ліпеня.