Рашэннем суда Аршанскага раёна і г. Оршы ад 18 чэрвеня «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя:
- Telegram-канал «Orsha.eu навiны пра Оршу» (ідэнтыфікатар t.me/orshaeu);
- YouTube-канал «orshaeu» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@orshaeu);
- група «orsha.eu» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/orsha.eu);
— группа «Orsha.eu / Навiны твайго рэгiёну» ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/orshaeu);
-Instagram-канал з назвай «Orsha.eu» (ідэнтыфікатар instagram.com/orsha_eu).
«Мы да гэтага былі гатовыя маральна, але нейкім адмысловым чынам не рыхтаваліся», -- адкаментаваў падзею Ігар Казмярчак. Прычым ён падкрэсліў, што «экстрэмісцкімі» прызнаныя не ўсе інтэрнэт-рэсурсы, якія маюць дачыненне да партала:
«Экстрэмісцкімі» не лічыцца наш акаўнт «ВКонтакте» (https://vk.com/orsha_eu), старонка ў Facebook (https://www.facebook.com/orshaeu) і канал у TikTok (https://www.tiktok.com/@orsha.eu). Адносна бяспечна можна знаёміцца з нашымі відэаматэрыяламі на YouTube, але тут варта памятаць: глядзець можна, але калі вы жывяце ў Беларусі, то не варта «лайкаць» кантэнт і яго каментаваць».
Тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, Ігар Казмярчау раіць адпісацца ад рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Але зацікаўленых у замежжы, калі ім нічога пагражае, рэдактар заклікае падтрымаць інтэрнэт-выданне, падпісаўшыя на яго.
Міхаліна Гатоўская