У Верхнядзвінскім касцёле ўстаноўлены дзень памяці ксяндза Мечыслава Багаткевіча, закатаванага ў 1942 годзе
Сёлета 12 чэрвеня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ўпершыню прайшла ўрачыстасць, прысвечаная памяці ксяндза Мечыслава Багаткевіча, які быў пробашчам мясцовай каталіцкай парафіі з 1 снежня 1941 года да 16 студзеня 1942 года. У Верхнядзвінскай парафіі з гэтага года нараджаецца традыцыя ўшаноўваць яго памяць. Сёлета споўнілася 120 год з дня нараджэння святара.
Улады папярэдзілі «ўхіліста» за ігнараванне прызыўных мерапрыемстваў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за няяўку на мерапрыемства, звязанае з прызывам у войска (арт. 26.1 КаАП), строга папярэдзіла індывідуальнага прадпрымальніка Арцёма Леановіча.
Ці можна зараз у беларускіх лясах бясплатна выкопваць дрэвы і хмызнякі?
Жыхары Докшыцаў пацікавіліся ў мясцовых уладаў пра тое, ці можна зараз у лесе бясплатна выкопваць дрэвы і хмызнякі, бо чулі пра адпаведны дазвол. Яны звярнуліся з такім пытаннем у раённую газету «Родныя вытокі». На гэтае пытанне ім адказаў інжынер па ахове і абароне лесу Бягомльскага лясгаса Міхаіл Сураўцаў.
У Віцебску на аднаго палітвязня стала больш
Праваабарончая супольнасць Беларусі, 17 чэрвеня, прызнала палітвязнем жыхара Віцебска былога грамадскага і палітычнага актывіста 56-гадовага Язэпа Дулебу. Улады падазраваюць мужчыну паводле арт. 361-1 КК і вінаваціць яго ў ваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання.