Хто падпішацца на «Витебские вести», можа разлічваць на зніжку ў пахавальнай канторы
Гэта зусім не жарт: падрабязнасці можна прачытаць у віцебскай абласной газеце. Там за паўгадавую падпіску абяцаюць падарыць бонусную карту, уладальніка якой чакаюць зніжкі на паслугі некаторых прыватных фірм і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыкладам, фірма «Идейка», якая вырабляе мэблю, абяцае ўладальніку карты ад «Витебских вестей» зніжку на 4%, а фірма рытуальных паслуг «Аура» - ажно на 20%.
За несанкцыянаваны пікет улады арыштавалі жыхара Шуміліна
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 18 траўня за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак кіроўцы мясцовага прадпрыемства Дзмітрыя Васільева.
Хату віцебскай актывісткі прадалі з аўкцыёну за пазыкі па штрафах і падатках
Аўкцыён па продажы хаты Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна адбыўся 30 траўня. Актывістка, якая была вымушана пакінуць Беларусь у 2021 годзе, рыхтуе зварот у пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням тых, хто пазбавіў яе адзінага жытла. Сума запазычанасці актывісткі ў беларускі бюджэт складае 1436 рублёў 60 капеек. Яе жытло ацанілі ў 10 700 рублёў, а прадалі амаль у два разы даражэй. У гэтай хаце Алена Янушкоўская з сям'ёй пражыла больш за 15 гадоў.