19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 19 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).
Справу будзе разглядаць суддзя Юльяна Шчэрба.
Інфармацыя пра затрыманне Церашковай з’явілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.
Вядома, што Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Падтрымайце Алену: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016, Алена Аляксандраўна Церашкова.