19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі 19 мая 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у красавіку 2024 года дзяўчаты, быўшы п'янымі, падпалілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Дзеля гэтага яны нібыта выкарыстоўвалі тронак ад швабры з наматанай на яго паперай і запальнічку. Абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.
Крыніца: У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за "здзек" з дзяржаўнага сцяга