Субота, 25 Май 2024

За падробку медыцынскіх дакументаў улады пакаралі грамадскімі працамі былога лекара

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Ілля Белавус 6 мая за падробку рэцэптаў прыгаварыў да 140 гадзін грамадскіх работ кандыдат ветэрынарных навук Юрыя Вярыгу. Таксама суд прымяніў да яго прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

У судовым паседжанні падсудны вінаватым сябе прызнаў і паведаміў суду, што ён раней працаваў лекарам у клініцы, дзе ў яго быў асабістую пячатку і бланкі рэцэптаў, але адкуль ён даўно звольніўся.

Па прычыне трывожна-дэпрэсіўных настрояў, і каб пазбавіцца ад бессані, ён меў патрэбу ў лекавым прэпараце «запіклон». Таму для набыцця лекаў ён раздрукаваў бланкі рэцэптаў, запаўняў іх, прастаўляў пячатку з яго імем і асабісты подпіс.

Пасля чаго ён прыходзіў некалькі разоў у аптэку, дзе па загадзя для яго фальшывым вырабленым ім рэцэптах атрымаў лекавы прэпарат «зопіклон». Адзін раз па ягонай просьбе дадзены лекавы прэпарат з выкарыстаннем такога ж рэцэпту набыла яго маці.

У судзе з абставінамі ўчынення злачынства пагадзіўся. У здзейсненым злачынстве раскаяўся.

З улікам наяўных доказаў і прызнання віны падсудным суддзя Белавус прызнаў вінаватым Юрыя Вярыгу ў падробцы афіцыйнага дакумента і на падставе ч.1 арт.380 КК прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 140 гадзін.

Акрамя таго, суд прымяніў да Юрыя Валер'евіча прымусовые лячэнне ад хранічнага алкагалізму ў адпаведнасці з ч.1 арт.107 КК і спагнаў з яго выдаткі за ўдзел у судовым працэсе найманага ўладамі адваката ў суме 260,7 рублёў.

Анатоль Крошын