19 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску закончыліся судовыя слуханні ў крымінальнай справе віцяблянкі Юліі Кашаверавай, абвінавачанай у злачынстве паводле часткі 2 артыкулу 339 КК (злоснае хуліганства). Адбыліся судовыя спрэчкі бакоў. Прысуд агучаць 22 лютага.

Полацкі суд 18 і 19 лютага «суткамі» і штрафамі пакараў семярых жыхароў гораду за тое, што яны нібыта фатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Чацвёра палачан атрымалі вялікія штрафы, трое прысуджаныя да арыштаў.

19 лютага пасля 6 з паловай гадоў зняволення выйшаў на волю цяпер ужо былы палітвязень Міхаіл Жамчужны. Апошнія гады тэрміну ён адбываў у папраўчай калоніі N9 у Горках Магілёўскай вобласці.

18 лютага ў Пастаўскім раённым судзе прайшоў суд над журналістам-фрылансерам Змітром Лупачом. Суддзя Наталля Максімовіч адміністрацыйную справу, распачатую паводле ч.2 артыкулу 22.9 КаАП, спыніла ў сувязі са сканчэннем тэрміну накладання адміністрацыйнай адказнасці.

Віцебскі прадпрымальнік і дырэктар фірмы Уладзіміру Пунько правёў 7 сутак у ІЧУ за чырвоную паласу на ўласным балконе. Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання (ч.3 арт. 23.34 КаАП). Суддзя Іна Грабоўская разглядала справу Пунько на выязным пасяджэнні ў ізалятары часовага ўтрымання.

16 траўня адбыўся ператрус у вядомага віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Яго затрымалі пасля 16-й гадзіны, вобшук скончыўся ў 22.30. Стала вядома, што следчыя шукалі не толькі ў кватэры Левінава, але і там, дзе раней жыла ягоная маці-нябожчыца. Пасля ператрусаў Левінава не затрымалі, ён на волі.

Штонядзелю ў Полацку адбываюцца экскурсіі для жыхароў і гасцей гораду. Аднак цяпер экскурсантаў суправаджае група супрацоўнікаў МУС. І не толькі суправаджае – здымае ўдзельнікаў экскурсіі на відэакамеры ды перапісвае іх асабістыя дадзеныя.

На досвітку 16 лютага супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам да бацькоў віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай. Як паведаміла сама Ірына, вобшук працягваўся больш за гадзіну.

Спажывецкія кошты ў Віцебскай вобласці ў студзені 2021 году, нават паводле афіцыйнай статыстыкі, былі вышэйшыя за леташнія на 7,5%. Гэта самы высокі паказнік за апошнія чатыры гады, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Суд Кастрычніцкага раёну 12 лютага прызнаў віцяблянку Яўгенію Пачэпку вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні і вынес ёй папярэджанне. Увесь склад правапарушэння – бел-чырвона-белы сцяг у вакне і такіх жа колераў майкі на балконе. Двое сутак да суду Яўгенія Пачэпка правяла за кратамі ІЧУ.