Так, аператыўнікамі інспекцыі на возеры Лунічана Полацкага раёна былі затрыманы два браканьеры, якія выкарыстоўвалі лодку і 11 сетак і здабылі 160 асобін рыбы. Тым самым зламыснікамі быў нанесены ўрон прыродзе на 85 тыс. руб. У рамках узбуджанай крымінальнай справы ў іх канфіскаваныя лодка, легкавы аўтамабіль і іншая маёмасць.
Супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі на возеры Лепельскае быў затрыманы мясцовы жыхар, які на лодцы з дапамогай пяці сетак незаконна здабыў 63 кг рыбы. Нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю праваахоўнікі ацанілі ў памеры 35,5 тыс. рублёў.
Не так даўно за незаконную лоўлю рыбы былі асуджаныя двое жыхароў Бешанковіцкага раёна. Абвінавачаныя ў парушэнні дзеючай забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы і з выкарыстаннем 20 сетак злавілі 37 рыбін на суму 128 рублёў, тым самым нанеслі ўрон дзяржаве 20,2 тыс. рублёў. Мясцовы суд прызначыў рыбаловам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады 4 месяцам абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, таксама аштрафаваў кожнага на 2,0 тыс. рублёў.
Андрэй Зоркін