Серада, 17 Люты 2021

Ператрус у Паўла Левінава доўжыўся больш за 5 гадзін. Праваабаронца на волі

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Павел Левінаў Павел Левінаў

16 траўня адбыўся ператрус у вядомага віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Яго затрымалі пасля 16-й гадзіны, вобшук скончыўся ў 22.30. Стала вядома, што следчыя шукалі не толькі ў кватэры Левінава, але і там, дзе раней жыла ягоная маці-нябожчыца. Пасля ператрусаў Левінава не затрымалі, ён на волі.

У Паўла Левінава быў канфіскаваны мабільны тэлефон, таму на сувязь ён пакуль не выходзіць.

Як паведамілі блізкія яму людзі, у выніку ператрусаў былі канфіскаваныя таксама іншыя лічбавыя носьбіты (флэшкі, планшэт, сістэмны блок ПК), усяго – 32 найменні. А таксама – 236 аркушаў друкаванага тэксту, нататнік, асабістыя грошы. 

Ператрус праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Паводле пастановы аб правядзенні вобшуку, ён праходзіў у межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Пасля ператрусаў Паўла Левінава не затрымалі. Ён не мае прававога статусу і знаходзіцца на волі.

Нагадаем, што ў Віцебску 16 лютага ператрус таксама прайшоў у бацькоў праваабаронцы Ірыны Траццяковай.

Зміцер Міраш