Дэпутат-«палатачнік» Віктар Нікалайкін справаздачыўся перад электаратам
Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі стала зразумела, што ў 2022 годзе актыўнасць дэпутата не павялічылася, нягледзячы на тое, што праз год, павінна пачацца кампанія па выбарах ў Палату прадстаўнікоў новага складу, у якой, верагодна, Нікалайкін захоча паўдзельнічаць.
У Верхнядзвінску затрымалі актывістку Валянціну Болбат. Дзе яна – невядома
22 лістапада ў яе дома правялі ператрус, а саму спадарыню Валянціну некуды павезлі. Дагэтуль яе тэлефоны не адказваюць. Падобна, што ператрус можа быць звязаны з масавым ціскам на актывістаў руху «За Свабоду», які адбываецца ў апошнія дні.
Паэта і барда Георгія Станкевіча затрымалі, каб дапытаць пра рух «За Свабоду»
22 лістапада а 7-й раніцы да Георгія Станкевіча ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну прыехалі міліцыянты. Вядомага ў рэгіёне паэта, барда і рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у ягонай кватэры. Сам спадар Георгій стала жыве ў вёсцы, і ў кватэры ягоных рэчаў практычна няма. Аднак міліцыянты пільна агледзелі пустыя пакоі, і, не знайшоўшы нічога, пачалі распытваць гаспадара пра рух «За Свабоду».
У Віцебску жыхары змагаюцца з камунальшчыкамі з дапамогай інфармацыйных пляцовак
Жыхары Віцебска даўно і шмат скардзяцца на адсутнасць эфектыўнай работы жыллёва-камунальных службаў і вельмі незадаволены адсутнасцю належнага кантролю за ЖКГ з боку гарадскіх улад і кантралюючых дзяржаўных органаў. Для выпраўлення непрымальнай сітуацыі актывісты выкарыстоўваюць розныя інфармацыйныя пляцоўкі, у тым ліку і рэсурс «Зручны горад».
У навучальных установах Полацкага раёну рэалізуюць праект «Антибуллинг»
Назва праекту паходзіць ад ангельскага слова «bullying» – запалохванне, фізічны або псіхалагічны тэрор з боку групы раўнагодкаў, форма жорсткіх зносінаў, калі больш моцная ў фізічным ці псіхічным сэнсе асоба або групоўка трымае ў страху аднаго чалавека. Праект накіраваны на тое, каб навучыць падлеткаў змагацца з цкаваннем і запалохваннем у вучнёўскім калектыве.
Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА-2
Старшыня незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» адбывала другі запар адміністрацыйны арышт у Наваполацкім ЦІПе. Практыка пераводзіць арыштаваных з Полацку і Наваполацку ў Віцебск існуе ўжо даўно – гэта робіцца для таго, каб абцяжарыць родных і блізкіх праблемай перадач і падтрымкі. Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання цяпер месціцца на тэрыторыі СІЗА-2, і ў выпадку з Вольгай Брыцікавай пакуль не высветлена прычына пераводу: або яе перавялі ў віцебскі ІЧУ, каб дабыць тэрмін арышту, або яна трапіла непасрэдна ў следчы изалятар, бо супраць яе маглі распачаць крымінальную справу.
Стварэнне інфраструктуры для асобаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адстае ад планаў
Сёлета ў гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці мусілі стварыць 89 аб’ектаў спецыялізаванай інфраструктуры ў межах дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона». Але да лістапада паспелі са стварэннем усяго 55 аб’ектаў, пакінуўшы будаўніцтва траціны на восень і зіму. І такая перспектыва выглядае сумнёўна, бо дождж і снег не спрыяюць падобным працам.
Павел Левінаў: уражаны ад сустрэчы з людзьмі, асуджанымі да смяротнага прысуду
Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завершыўся ў Берліне. Ён праходзіў з 15 па 18 лістапада, і аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў з самых розных краін. Аднім з трох беларусаў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве быў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў.
Чарговы ваенізаваны дзіцячы клуб стварылі на Віцебшчыне
У Шумілінскай СШ №1 распачаў працу вайскова-патрыятычны клуб «Юны гвардзеец». Раней на Віцебшчыне практыкавалася завядзёнка ствараць вайскова-спартовыя клубы для дзяцей і падлеткаў, дзе хаця б «для шырмы» абвяшчалася, што галоўны вектар працы – гэта клопат пра здароўе юнага пакалення. Хаця і там спартовая падрыхтоўка больш нагадвала вайсковыя зборы… Прэзентацыя клубу «Юны гвардзеец» адбылася на Алеі Славы ў гарадскім парку каля брацкіх могілак.
«Віцебскі Кур'ер news» распачаў прыносіць цікавыя навіны
Рэдакцыі незалежных беларускіх СМІ перажываюць зараз нялёгкія часы. Амаль усе не проста выехалі з Беларусі, іх супрацоўнікі аказаліся раскіданымі па розных краінах. Тым не менш адданыя сваёй працы журналісты знаходзяць магчымасці аднавіць дзейнасць сваіх медыя. Не выключэнне «Віцебскі Кур'ер news». Як гаворыць адзін з заснавальнікаў выдання Аляксандр Корнышаў, зараз своеасаблівы этап перазапуску, паступовага вяртання да паўнацэннай работы.