Паўла Нявыгласа, які ў жніўні 2020-га толькі скончыў школу, асудзілі да 14 месяцаў калоніі. Суд над ім распачаўся толькі сёлета ў ліпені. За гэты час хлопец паспеў стаць студэнтам БНТУ (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі).
Суддзя Расонскага райсуду Алена Елавая прызнала хлопца вінаватым паводле арт. 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) за тое, што ў жніўні 2020-га ён апублікаваў ў Telegram звесткі пра тое, як вырабіць «кактэйль Молатава».
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 12 верасня малады чалавек спрабаваў абскардзіць прысуд у Віцебскім абласным судзе. Але апеляцыйны разгляд стравы не змяніў меру пакарання, якую прызначыў Паўлу суд першай інстанцыі.
Лілія Лукашэвіч