“Мы плануем павялічыць месцы ў аздараўленчых летніках, так як, нягледзячы на тое, што сёлета перавыканалі план на 3%, задаволіць усіх жадаючых не было магчымасці. Запыт на дзіцячае аздараўленне вельмі высокі, ажыятаж пераважае ў цяперашні час. Плануем адкрыццё новага летніка ў Пастаўскім раёне – гэта будзе чацвёрты новы летнік за трэці год, які адкрывае Віцебская вобласць”, - адзначыла чыноўніца.
Аздараўленчы летнік, згодна з планам, з’явіцца ў Пастаўскім раёне на базе Гутскай базавай школы. “Яна не будзе функцыяваць як сярэдняя школа”, - патлумачыла Сняжана Цітова. – Пра колькасць месцаў будзем казаць тады, калі санэпідэмнагляд разліча нарматывы. Думаю, што гэта будзе не менш за 80 дзяцей у змену і не менш чатырох змен. Пакуль планы ў нас такія”.
Паводле дзяржаўнай статыстыцы, у Віцебскай вобласці падчас летняй кампаніі наведалі летнікі больш за 44,3 тыс. школьнікаў. На тэрыторыі вобласці працавала 716 летнікаў усіх тыпаў, на базе агульнаадукацыйных і спартыўных школ - 615 летнікаў з дзённым прабываннем, там аздаравіліся 26,3 тыс. дзяцей.
Даніла Цурпанаў