Аўторак, 24 Лістапад 2026

Віцябляне прапануюць прадаць два светладыёдныя экраны з новай Плошчы герба і сцяга, а грошы накіраваць на медыцыну

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З гэтай прапановай звярнуліся непасрэдна да Лукашэнкі – праз відаролік у адмысловім TikTok-канале. Паводле аўтараў, за паўтара гады існавання плошчы гэтыя экраны ўключылі ўсяго некалькі разоў. Тады як выдаткавалі на іх больш за мільён бюджэтных сродкаў. 

На відэаролік у  TikTok-канале  «Правда от народа для Первого» звярнуў увагу  Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю/Новости Витебска». Аўтары нагадваюць, што два экраны за дзесяць метраў адзін ад аднаго абышліся гораду ў 1 млн 117 тыс. рублёў. Згадваюцца і бетонныя кветнікі за 54 тыс.руб. Гэта афіцыйна апублікаваныя кошты, увогуле ж у дзяржаўнай прэсе гучалі толькі асобныя выдаткі на некаторыя элементы плошчы, адкрытай у траўні 2025 года, а агульная затрачаная сума так і не была агучана. 

У відэазвароце просяць праверыць практычную абгрунтаванасць гэтых  выдаткаў. І ў выпадку незапатрабаванасці ў насельніцтва прадаць гэтыя элементы, а грошы  патраціць грошы на патрэбы кардыядыспансера і дзіцячай стаматалогічнай клінікі.

Што да практычнага выкарыстання экранаў на Плошчы герба і сцяга, то тут варта згадаць эксперымент віцебскіх уладаў, які з трэскам праваліўся. Плошчу, у якую "убухалі" велізарную колькасць бюджэтных грошай, сёлета ў сакавіку спрабавалі выкарыстаць як пляцоўку для трансляцыі хакейных матчаў. Але масавай зацікаўленасць прапанова не выклікала, і эксперымент давялося спыніць. 

Відэаролік сабраў больш за паўтары сотні каментароў за першыя суткі. Большасць каменатараў падтрымлівае думку пра тое, што ні экраны, і ўвогуле плошча гараджанам ні да чаго не прыдатныя, і ў Віцебску ёсць больш надзённыя патрэбы.

Марыя Лугавая