Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на суполкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў «Фэйсбуку» на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation». Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, яму не было вядома. Таму мужчына віну ў распаўсюджванні экстрэмізму не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.
Улічваючы ўсе абставіны адміністрацыйнай справы, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла арыштаваць Шкірэнку на пятнаццаць сутак.
Аляксандр Ракіцін