У міжнародны вышук падалі Крысціну Рыхтэр і Андрэя Ягорава
Абодвух падалі ў вышук з Віцебскага абласнога міліцэйскага ўпраўлення. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што палітычныя справы СК і МУС адмыслова размяркоўваюць па розных рэгіёнах.
Віцебская міліцыя наладзіла супрацоўніцтва з царквой: “падуліковых” грамадзян паслалі бясплатна прыбіраць царкоўны падворак.
Мы ўжо шматкроць пісалі пра тое, як райаддзелы Віцебскай вобласці выкарыстоўваюць бясплатную працу тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У міліцыянтаў гэта называецца заахвочваннем да сацыяльнай адказнасці і працаўладкавання, бо на такія “суботнікі”, як правіла, накіроўваюць беспрацоўных - "падуліковых" КВІ.
Прысуд “тэрарысту” Ігару Панкову з Гарадка – паўтары гады калоніі
“48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка кінулі за краты за «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Мужчыну прызначылі паўтара года калоніі”, - піша “Наша Ніва”. Выданне мяркуе, што Ігар Панкоў быў асуджаны за каментары ў Telegram на падтрымку Украіны. І расказвае яго гісторыю.
«Экстрэмісцкім» прызнаны Facebook-акаўнт Дзмітрыя Казлова — былога палітвязня, блогера з Аршаншчыны
Старонка ў Facebook «Dzmitry Kazlou» з'явілася сёння ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Экстрэмісцкай» яе прызнаў 16 лістапада суд Полацкага раёна і горада Полацка.
Браслаўскі райвыканкам закупае бронекамізэлькі, маскхалаты і партрэты Лукашэнкі
Паводле звестак з сайта дзяржзакупак, у рэгіёнах Віцебшчыны працягваецца набыццё ваенізаванага рыштунку. “Ідэалагічныя” выдаткі выглядаюць вельмі сціпла ў параўнанні з “вайсковымі”...
На Віцебшчыне – яшчэ трое палітзняволеных
18 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 12-ці чалавек, сярод іх трое – жыхары Віцебскай вобласці.
Віцебская міліцыя забірае тэлефоны ў тых, хто выкладаў скаргі ў TikTok
Прычым вядзецца нават пра тыя выпадкі, калі людзі звярталі ўвагу на камунальныя недахопы, які камунальныя службы не могуць ліквідаваць па некалькі гадоў.
Кіраваць Віцебскай вобласцю паставілі генерал-маёра
Старшынём Віцебскага аблвыканкама прызначаны Павел Муравейка. Адбыўся нечаканы кар’ерны віраж: яшчэ толькі 28 верасня Аляександр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі. Раней Павел Муравейка займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны. Паводле ягоных словаў, ён займаўся “забеспячэннем фарміравання працэсаў абароны краіны”. Паводле адкрытых крыніц, аніякіх грамадзянскіх спецыяльнасцяў ён не мае. Хаця падчас прызначэння Аляксандр Лукашэнка даручыў яму асабліва старанна развіваць як сельскагаспадарчую галіну, так і прамысловасць, але не ў апошнюю чаргу - і народнае апалчэнне.
У міжнародны вышук абвясцілі музыку Сяргея Доўгушава, ураджэнца Аршаншчыны
Яго імя і прозвішча з’явіліся ў базе вышуку 13 лістапада, але ў ёй не пазначана, за якія правіны шукаюць вядомага спевака, музыку, ініцыятара “Спеўных сходаў”, папулярызатара народнай культуры і грамадскага актывіста. Вядома толькі адно: яго падалі ў вышук на запыт МУС. Унясенне ў міжнародную базу вышуку азначае, што чалавека могуць затрымаць у Расіі і Беларусі, іншых дзяржавах-удзельніцах СНД, а таксама выдаць з тых краін, якія падтрымліваюць беларускі рэжым.
Жыхарка Дуброўна запісала відэаролік, дзе просіць сына вярнуцца з расійскай арміі
Вольга (аўтарка відэароліка) кажа, што на сувязь сын выходзіць з казармы, дзе шмат такіх самых маладых хлопцаў, у тым ліку беларусаў. Яна лічыць, што іх мэтанакіравана схіляюць да падпісання кантрактаў. Таму яна звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі з пытаннем, чаму беларускім хлопцаў дазваляюць пагаджацца на ўдзел у вайне, да якой Беларусь не мае дачынення. Яе сын Максім пад нікам “Беларус” адказвае ў каментарах, каб маці не хвалявалася. У яго на аватарцы – дзяржаўны беларускі сцяг.