Панядзелак, 16 Лістапад 2026
Кіраваць Віцебскай вобласцю паставілі генерал-маёра
Старшынём Віцебскага аблвыканкама прызначаны Павел Муравейка. Адбыўся нечаканы кар’ерны віраж: яшчэ толькі 28 верасня Аляександр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі. Раней Павел Муравейка займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны. Паводле ягоных словаў, ён займаўся “забеспячэннем фарміравання працэсаў абароны краіны”. Паводле адкрытых крыніц, аніякіх грамадзянскіх спецыяльнасцяў ён не мае. Хаця падчас прызначэння Аляксандр Лукашэнка даручыў яму асабліва старанна развіваць як сельскагаспадарчую галіну, так і прамысловасць, але не ў апошнюю чаргу - і народнае апалчэнне.
Апублікавана ў
Дзяржава