Андрэй Зуеў – былы сябар «Народнай Грамады». У 2020 г. яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці нібыта «за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах» - за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім і за ўдзел у перадвыбарчым пікеце па зборы подпісаў за незалежных кандыдатаў. Пазней, каб пазбегнуць далейшага палітычнага пераследу, ён з сям’ёў пакнуў Беларусь.
У 2024 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў Зуева вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
✔️арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай варожасці)
✔️арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках)
✔️арт. 361-1 ( стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім)
✔️арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама актывіста асудзілі да грашовых выплат: штрафу памерам 8 000 рублёў і 2 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту Сяргею Салаўю.
Каб спагнаць гэтыя грошы, улады выставілі на аўкцыён лецішча сямейнай пары - дзвюх доляў у садовым доміку ў СТ «Хімік-1». Арыштаваную маёвасць неаднаразова спрабавалі прадаць з аукцыёну, але па звастках на май гэтага года, ахвотных купіць яе так і не знайшлося.
Вадзім Гарчэўскі
Аўторак, 24 Лістапад 2026
У вышук абвясцілі Таццяну Зуеву – жонку наваполацкага актывіста. Сям’я жыве ў вымушанай эміграцыі
23 лістапада ў міжнародную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі ўнеслі Таццяну Віктараўну Зуеву, жонку Андрэя Зуева, завочна асуджанага да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 8 тысяч рублёў. Яго таксама падалі ў вышук - але яшчэ раней, у 2023 годзе.
Апублікавана ў
Рознае