У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа Вадзіма Хлуса. На падставе матэрыялаў справы суд прызнаў грамадскага актывіста Хлуса вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.

Апублікавана ў Суд

У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.

Апублікавана ў Суд

Пра тое, што ў мінулы панядзелак Паўла Максімава выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС, паведаміў у Фэйсбуку ягоны калега, фотамастак Віктар Барысенкаў. Нагода для гутаркі і яе змест застаюцца невядомымі, бо з пастарунку Павел Максімаў ужо не выйшаў. Ягоны тэлефон выключаны. Паводле непацверджанай інфармацыі ад ягоных сяброў, віцебскага фотааматара арыштавалі на 15 сутак.

Апублікавана ў Суд

Актывіста затрымалі 12 верасня на полацкім вакзале, проста ў цягніку «Полацк-Масква», на якім ён выправіўся ў госці да сваякоў. На думку сяброў, сваю ролю адыграла тое, што квіток быў іменны, а полацкая міліцыя ўжо год шукала Віктара Стукава, каб накіраваць яго на 15 сутак арышту паводле судовага рашэння леташняй даўніны. На актывіста ў прысутнасці астатніх пасажыраў надзелі кайданкі і змясцілі пад варту. 13 верасня над ім адбыўся яшчэ адзін суд.

У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.

Апублікавана ў Суд

У першым паўгоддзі 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1850 крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 2040 асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 2 асоб. Асноўнымі нагодамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, з'явілася адсутнасць у дзеяннях складу злачынства альбо недаказанасць удзелу абвінавачанага ў ягоным здзяйсненні. Выключная мера пакарання судамі не прымянялася. 

Апублікавана ў Суд

Прычыны затрымання пакуль не вядомыя, адна з версій – гэта рэпосты ў сацыяльных сетках навінаў з так званых экстрэмісцкіх інтэрнэт- рэсурсаў. Зрэшты, асабістыя старонкі Захара Сабіна ў сацыяльных сетках прысвечаны пераважна музыцы і анонсам выступу рок-гурта Detroit hills. Апошні выступ гурта ўродным Наваполацку адбыўся якраз 27-га жніўня – у дзень, калі і быў затрыманы Захар Сабін.

Апублікавана ў Затрыманьні

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Уладзімір Царыкаў прызнаў яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП – за незаконнае пікетаванне шляхам размяшчэння малюнка на фотаздымку ў Фэйсбуку. На малюнку – так званай «рамцы», з ліку прапанаваных сістэмай для ўпрыгожвання фотавыява – былі тры паласы белага і чырвонага колеру і цытата з верша Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца». Суд падтрымаў меркаванне складальнікаў адміністрацыйнага пратаколу пра тое, што такім чынам віцебская журналістка публічна выказвала свае грамадска-палітычныя меркаванні. Таццяну Матвееву ўзялі пад варту адразу па сканчэнні судовага разбіральніцтва.

Апублікавана ў Суд

Учора пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. 16 жніўня над ім адбыўся чарговы суд і суддзя суда горада Новаполацка Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам.

Пра тое, што пробашча лынтупскага касцёлу Святога Апостала Андрэя асудзілі да 17 сутак арышту, паведамляе Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы ксяндза Аляксандра пакуль не вядомыя, апрача таго, што ён быў асуджаны за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы (арт. 24.23 КаАП).

Апублікавана ў Суд