Панядзелак, 29 Жнівень 2022

У Наваполацку затрымалі Захара Сабіна, гітарыста рок-гурта Detroit hills

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Прычыны затрымання пакуль не вядомыя, адна з версій – гэта рэпосты ў сацыяльных сетках навінаў з так званых экстрэмісцкіх інтэрнэт- рэсурсаў. Зрэшты, асабістыя старонкі Захара Сабіна ў сацыяльных сетках прысвечаны пераважна музыцы і анонсам выступу рок-гурта Detroit hills. Апошні выступ гурта ўродным Наваполацку адбыўся якраз 27-га жніўня – у дзень, калі і быў затрыманы Захар Сабін.

Пра музыку вядома, што ён скончыў профільны тэхнікум, які рыхтуе адмыслоўцаў для прадпрыемства «Нафтан». У апошнія гады ён працаваў прадпрымальнікам. Рок-гурт Detroit hills выконвае песні на ангельскай мове, іх даволі часта можна пачуць па радыё «Сталіца», канцэрты гурта праходзілі ў Менску, Віцебску і іншых беларускіх гарадах.

Міхась Хмара