У мінулым годзе было зафіксавана 9 выпадкаў з удзелам педафілаў, то ад пачатку гэтага года – ужо 24. Сярод іх 9 злычанстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Гэта распаўсюджванне дзяцячай парнаграфіі, гвалтаванне непоўналетніх, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні на заведама непоўналетняга, распусныя дзеянні ў дачыненні да заведама малалетняга.

Апублікавана ў Дзяржава

Улады, 4 кастрычніка, асуджанага да 1 года і 2 месяцаў гадам калоніі былога студэнта БНТУ Паўла Нявыгласа, які ў 2020-м апублікаваў звесткі, як вырабляць "кактэйль Молатава", унеслі ў спіс тэрарыстаў. Гэта 22-гі жыхар Віцебскай вобласці, якога ўлады зацвердзілі датычным да тэрарыстычнай дзейнасці.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пра гэта паведаміла начальніца прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова.

Апублікавана ў Дзяржава

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праверыў выкананне сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці і ўстанавіў невыкананне асобных сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці або іх фармальнае ўкараненне.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных медыя пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Апублікавана ў Суд

У ваенкамаце Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў правялі так званую «дыялогавую пляцоўку». Ваенком палкоўнік Аляксандр Сяржанаў заявіў сабраным на імпрэзу хлопцам, што сучаснай моладзі давялося перажыць значна меней цяжкасцей у параўнанні са старэйшым пакаленнем.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Аршанскага раёна Зміцер Разумовіч 5 кастрычніка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных медыя арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку вартаўніка Алену Енушэўскую. У тым жа судзе рознымі суддзямі за "экстрэмізм" тройчы быў пакараны арыштам на агульны тэрмін - 23 сутак, ахоўнік крамы Сяргей Вальковіч. Для пакарання суддзі выкарыстоўвалі ч.2 арт.19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана ў Суд

Гэта стала вядома падчас "прамой тэлефоннай лініі" памочніка Лукашэнкі - інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. Піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”.

Апублікавана ў Дзяржава

Маладую жанчыну, затрыманую сёлета ўночы на 1 траўня, вінавацяць паводле ч2. арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, суддзём прызначаны Міхаіл Юрчанка.

Апублікавана ў Палітвязьні

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.

Апублікавана ў Дзяржава